Казімір Караль Белазор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Казімір Белазор)
Jump to navigation Jump to search
Казімір Караль Белазор
POL COA Wieniawa.svg
Герб «Вянява»
Ваявода менскі
1667 — каля 1680
Папярэднік: Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік: Міхал Сясіцкі
Кашталян віцебскі
1664 — 1667
Папярэднік: Тамаш Касакоўскі
Пераемнік: Марцін Лімант
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 1608(1608)
Смерць: 1680(1680)
Род: Белазоры
Бацька: Габрыэль Белазор
Маці: Крысціна Астроўская
Жонка: Кацярына Раецкая
Дзеці: Крыштаф Казімір, Караль, Юрый , Даніэль

Казімір Караль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводства — каля 1680) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат мсціслаўскага кашталяна Станіслава Белазора

Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 16661667.

У 16491651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казіміра Паца са шведамі пад Мітавай.

Яго сын Крыштаф Казімір стаў вялікім літоўскім харунжым.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]