Казімір Коцел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Коцел
Герб «Пелікан»
Герб «Пелікан»
Нараджэнне 15 жніўня 1767(1767-08-15)[1]
Смерць 22 сакавіка 1813(1813-03-22)[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Коцелы
Бацька Тадэвуш Коцел
Маці Ганна з Тышкевічаў[d]
Дзейнасць ваенны дзеяч

Казімір Коцел герба «Пелікан» (1767 — 22 сакавіка 1813, Узбалаць) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, шляхецкі генерал-маёр, генерал войскаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын генерала Тадэвуша Коцела і Ганны з Тышкевічаў, дачкі Юзафа Бенедыкта. Брат — Юзаф, сястра — Барбара (у шлюбе за Андрэем Абрамовічам). Меў ва ўласнасці Беніцу, Язна, Дубнік, а пасля смерці брата Юзафа ў 1810 годзе — Гарадзілава і Узбалаць. Афіцэр народнай кавалерыі літоўскай. З 1786 года каралеўскі камергер. Камісар парадковай цывільна-вайсковай камісіі Віленскага ваяводства Ашмянскага павета Ашмянскай рэпартыцыі ў Ашмянах у 1790 годзе[2]. Прымаў удзел у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года як ротмістр 28-й харугві ў 2-й брыгадзе народнай кавалерыі (пінскай). Узначальваў Грамадзянскі ваенны камітэт у Ашмянах. Падчас паўстання 1794 года быў прызначаны на пасаду генерала — арганізатара паўстання ў Ашмянскім павеце. У 1794 г. віленская Таемная дэпутацыя папракнула Казіміра Коцела за млявасць і адсутнасць руплівасці падчас паўстання. Далейшая дзейнасць невядома.

Пахаваны ў Беніцы.

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/michal-kazimierz-kociell-h-pelikan
  2. Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy R. 5. T. II. — Warszawa 1790. — S. 418.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kosk, H. P. Generalicja polska: popularny słownik biograficzny. T. 1: A—Ł / Henryk Piotr Kosk; [współpr. aut. Lidia Kosk]. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza Ajaks, 1998. — 305 s.: faks., portr. — ISBN 8387103551.
  • Polski słownik biograficzny. T. 13: Klobassa Zręcki Stanisław — Kopernicki Franciszek / [kom. red. Wł. Konopczyński red. główny et al.]; Polska Akademia Umiejętności; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii; [kom. red. przewodn. B. Leśnodorski et al.; współprac. t. 13 E. Aleksandrowska et al.]. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991. — X, 638 s. — S.