Гемімарфіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каламін)
Гемімарфіт
Гемімарфіт
Формула Zn4[Si2O7] (OH)2 x H2O
Сінгонія Рамбічная
Колер Галубай, ружовы, зелянявы, бясколерны
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Ад празрыстага да непразрыстага
Цвёрдасць 4 - 5
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 3,4 - 3,5 г/см³
Паказчык пераламлення 1,614 - 1,636

Гемімарфіт (стар.-грэч.: ἡμι- — паў- і μορφή — форма) — мінерал класа сілікатаў, вадаўтрымальны сілікат цынку астраўной структуры. Назва звязана са «сціснутай» формай крышталяў. Сінонім - каламін (лац. calamia). Міжнароднае гемалагічнае скарачэнне - gmm. Упершыню апісаны як самастойны мінерал ў 1853 годзе.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Дысперсія, плеахраізм адсутнічаюць. Спектр паглынання не інтэрпрэтуецца. Люмінесцэнцыя слабая, нехарактэрная. Часта ў гемімарфіце адзначаецца чаргаванне белых і блакітных палос або ўключэнні цёмнай матрыцы. Раствараецца ў салянай кіслаце. Валодае піраэлектрычнымі ўласцівасцямі.

Утвараецца як другасны мінерал ў зонах акіслення свінцова-цынкавых радовішчаў, пераважна сфалерыта. Асацыюецца з галенітам, кальцытам, смітсанітам, сфалерытам, цэрусітам.

Склад (%): 67,5 ZnO; 25 SiO2; 7,5 H2O. Прымешкі: Pb, Fe, Ca, Mg, Ti, Al, Cd.

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Радовішчы гемімарфіту маюцца ў Алжыры, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі (Ахен), Італіі (Сардзінія), Грэцыі, Мексіцы (Чыўаўа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мантана, Невада, Пенсільванія,Юта), Намібіі, Цэнтральным Казахстане, Польшчы (Верхняя Сілезія), Расіі (Усходняе Забайкалле), В’етнаме, Кітаі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]