Калыска цывілізацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Урадлівы паўмесяц. Менавіта на яго спасылаецца большасць заходніх і сярэднеўсходніх навукоўцаў, гаворачы пра калыску цывілізацыі..

Калыска цывілізацыі — любое магчымае месца зараджэння цывілізацыі.

Звычайна гэты тэрмін ужываюць да культур эпохі меднага веку, якія зарадзіліся на старажытным Блізкім Усходзе — гэта, у прыватнасці, Эль-Абейдская культура і Накадская культура, якія далі пачатак шумерскай і старажытнаегіпецкай цывілізацыям адпаведна. Тэрыторыі Урадлівага паўмесяца (Месапатамія і Левант), Арменіі, Іранскага нагор'я (старажытныя Элам і Арата), Цэнтральнай і Усходняй Анатоліі[1] у цэлым лічацца першай калыскай цывілізацыі.

Акрамя таго, гэты тэрмін ужываюць у дачыненні да некаторых іншых азіяцкіх культур, размешчаных уздоўж далін буйных рэк, такіх як рака Інд (Індская цывілізацыя) на Індыйскім субкантыненце[2] і Хуанхэ (дынастыя Шан) у Кітаі[3], а таксама найстаражытных культур у іншых ранніх ачагах цывілізацыі: у Грэцыі (Кікладская цывілізацыя, мінойская цывілізацыя), Перу (культура Нортэ-Чыка з горадам Караль) і Мезаамерыцы (альмекская цывілізацыя).

Спекуляцыі вакол «калыскі цывілізацыі» характэрны для псеўдагістарычнай і эзатэрычнай літаратуры пра «страчаныя цывілізацыі і кантыненты», часам афарбаванай у нацыяналістычныя тоны (абвяшчае калыскамі Тайвань, Аркаім, Трыполле і г.д.).

Зноскі

  1. The Near East: Archaeology in the «Cradle of Civilization», Charles Keith Maisels, Routledge 1993, ISBN 0415047420
  2. Indus River Valley Civilizations. history-world.org. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 чэрвеня 2008.
  3. Ancient China: The Yellow River Culture. www.wsu.edu. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 1999. Праверана 10 чэрвеня 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]