Кальдэзія
Выгляд
Кальдэзія | |||||||||||||||
![]() Кальдэзія відомцалістая (Caldesia parnassifolia) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Caldesia parnassifolia (Bassi) Parl.
| |||||||||||||||
|
Кальдэ́зія[1][2] (Caldesia) — род кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—100 см з кароткім тонкім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (імі расліна расплоджваецца). Лісце акруглае, у разетцы, у наземных форм невялікае, на кароткіх чаранках; у водных — буйное, доўгачаранковае, плавае, падводнае, стужкападобнае. Кветкі двухдольныя, няправільныя, дробныя, белыя. Плод — шматарэшак.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выміраючыя расліны. Адрозніваецца 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца кальдэзія відомцалістая (Caldesia parnassifolia), рэдкі водна-балотны від (Лоеўскі раён).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Мартыненка В. П. Кальдэзія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 452.
- Юзепчук С. В. Род 57. Кальдезия — Caldesia // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 283—284. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кальдезия — род Caldesia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Caldesia // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Genus: Caldesia Parl. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Caldesia (англ.) // The Plant List