Калікст Мержаеўскі
Калікст Мержаеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі | ||||||
Пераемнік | Казімір Грабоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1786 | ||||||
Смерць |
19 красавіка 1854
|
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Род | Мержаеўскія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Войцех Межаеўскі[d] | ||||||
Маці | Аляксандра з Задарноўскіх[d] | ||||||
Жонка | Юлія з Арэшкаў[d] | ||||||
Дзеці | Юзэфа з Мержаеўскіх[d] | ||||||
Член у |
Калікст Мержаеўскі (польск.: Kalikst Mierzejewski; каля 1786 — 19 красавіка 1854, Нэплі) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Нарадзіўся каля 1786 года ў сям’і Юзафа Войцеха Мержаеўскага і Аляксандры з Задарноўскай.
У час вайны 1812 года 3 ліпеня быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Брэсцкага павета. У 1817 годзе маршалак шляхты Брэст-Літоўскага павета. У 1818—1819 г. — гродзенскі губернскі маршалак, памешчык Брэсцкага і Пружанскага паветаў і Каралеўства Польскага. Дэпутат (пасол) сеймаў 1820 і 1830 г. «Быў у сяброўстве і сакрэтных зносінах з бунтаўшчыком маршалкам шляхты Брэсцкага павета Карлам Нямцэвічам наконт арганізацыі мецяжу», — гаварылася ў дакументах следства пасля паўстання 1830—1831 гадоў.
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, майстар стула ў 1818, масон 4-й ст.; сябра ложы 5-й ст. у 1819, 7-й ст. — у 1821 годзе; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820—1821; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820.
Памёр 19 красавіка 1854 года ў в. Нэплі (цяпер Польшча). Пахаваны там жа, у паркавай капліцы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Юліяй з Арэшкаў (?1780-1867), дачкой Бенядыкта Арэшкі і Элеаноры з Урсын-Нямцэвічаў. Дзеці:
- Ірэна (1813—1891), у шлюбе з Францішкам Багуслаўскім (нар. 1812).
- Юліюш Аўгуст (1817—1828).
- Юзэфа (нар. каля 1820), у шлюбе з Феліксам Ягмінам (нар. 1799).
- Аляксандра (нар. каля 1820).
- Канстанцыя (нар. каля 1820).
- Эмілія (нар. каля 1820), у шлюбе з Эдвардам Рокелем.
- Цэзар Аляксандр (1823—1826).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
- Швед, В. В. Мержэеўскі (Мержэйеўскі, Мержыеўскі) Калікстрат (Калікст) Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- Павятовыя маршалкі брэсцкія
- Губернскія маршалкі гродзенскія
- Нарадзіліся ў 1786 годзе
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1854 годзе
- Памерлі ў Бяльскім павеце
- Пахаваныя ў Бяльскім павеце
- Мержаеўскія
- Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
- Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Масоны Беларусі