Калінінскі мост (Наваполацк)
Калінінскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 55°32′18″ пн. ш. 28°39′56″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны |
Перасякае | Заходняя Дзвіна |
Месца размяшчэння | Наваполацк |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 270 |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1962 |
Калінінскі мост — аўтамабільны мост цераз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку Віцебскай вобласці. Па трасе праходзіць вуліца Калініна, ад якой пайшла неафіцыйная назва моста. Адзіны мост у горадзе цераз Дзвіну, злучае цэнтр горада з прамзонай Копцева і аўтамабільнай дарогай рэспубліканскага значэння Р20, якая ідзе на Верхнядзвінск, Баравуху, Полацк, Шуміліна і Віцебск.
Мост узведзены ў 1962 годзе. Складзены з жалезабетонных балак каробчатага сячэння. Даўжыня складае каля 270 м[1]. Пад канец 1990-х быў прызнаны малапрыдатным для інтэнсіўнага транспартнага руху. У 1999—2000 гадах праведзена рэканструкцыя, рух па мосце быў спынены больш як на год[2].
У снежні 2017 года быў закрыты пабудаваны па той жа тэхналогіі мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, на якім з’явіліся расколіны. На Калінінскім мосце спецыялісты 16-17 студзеня таксама выявілі папярочныя расколіны шырынёй каля 0,3 мм, пазней была выяўлена расколіна шырынёй 1,7 мм. 23 студзеня мост быў закрыты для праезду цяжкага транспарту, астатнія аўтамабілі мусяць прытрымлівацца дыстанцыі 70 м[3]. 30 студзеня быў забаронены рух транспарту масай звыш 5 тон — грузавікоў і аўтобусаў-«гармонікаў»[1]. Грамадскі транспарт высаджвае пасажыраў перад мостам, пасля чаго яны пераходзяць мост і садзяцца на іншы транспарт[2].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкі фільм «Вуліца без канца» (1973; рэжысёр І. Дабралюбаў) пачынаўся з Калінінскага моста[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Мост цераз Прыпяць (Жыткавіцкі раён)
- Аўтамабільны мост цераз Сож (Гомельскі раён)
- Фандакаўскі мост (Бабруйск)
Зноскі
- ↑ а б Треснувший Калининский мост в Новополоцке закроют для транспорта массой более 5 тонн Архівавана 29 студзеня 2018.
- ↑ а б У Наваполацку закрылі аварыйны мост. Дзеці не пасьпелі ў школу, дарослыя — на працу
- ↑ Затрещал по швам еще один мост, построенный по той же технологии. На сей раз — в Новополоцке(недаступная спасылка)
- ↑ Остановить падение.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх