Мост цераз Прыпяць (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мост цераз Прыпяць
Мост цераз Прыпяць
Каардынаты: 52°04′47″ пн. ш. 27°49′34″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Прыпяць
Месца размяшчэння Жыткавіцкі раён
Канструкцыя
Агульная даўжыня 888 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1985
Закрыццё 2017
Commons-logo.svg Мост цераз Прыпяць на Вікісховішчы

Мост цераз Прыпяць — аўтамабільны мост цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Па трасе праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р88, якая злучае Жыткавічы з Туравам, Давыд-Гарадком і Столінам, таксама каля моста ад яе адгаліноўваецца дарога Р128, якая вядзе да Лельчыцаў.

Мост узведзены ў 1985 годзе. Складзены з жалезабетонных балак каробчатага сячэння. Даўжыня моста складае 888 метраў. У 2016 годзе, незадоўга да «Дажынак», быў рэканструяваны[1].

Закрыццё і рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

7 снежня 2017 года апоўдні мост правіс і на ім з’явіліся расколіны. Аўтамабільны рух праз яго быў перакрыты, вялікагрузы накіроўвалі ў аб’езд праз Мазыр і Калінкавічы ці праз Столін, легкавыя аўтамабілі — праз паром у Снядзіне Петрыкаўскага раёна, які быў пераведзены на кругласутачны рэжым працы[2]. Жыхароў Жыткавіцкага, Лунінецкага, Лельчыцкага, Столінскага і Салігорскага раёнаў пра закрыццё моста апавясцілі праз sms-паведамленні[1]. Увечары таго ж дня па мосце быў дазволены рух пешаходаў[3].

Начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр Галаўнёў патлумачыў, што на месца выехалі спецыялісты БелдарНДІ, якія зафіксуюць пашкоджанні і дэфекты, ацэняць іх прычыны, пасля чаго прымуць рашэнне — праводзіць рамонт моста ці ўзводзіць новы. Гэта рашэнне можа быць прынята не раней як праз тры месяцы, а сам мост не будзе адкрыты ў найбліжэйшы год[1].

Рака з моста

8 снежня закрыты рух для пешаходаў[2]. Пачаліся працы па стварэнні часовай дарогі ад вёсак Чэрнічы і Боркі да ракі Прыпяць, арганізавана падсыпка і грэйдаванне грунтавой дарогі да вёскі Снядзін. Інжынерныя войскі Узброеных Сіл і спецыялісты МНС пачалі падрыхтоўку да ўзвядзення часовай пераправы цераз раку ў раёне вёскі Боркі[3]. 9 снежня было прынята рашэнне навесці за сто метраў ад моста ўверх па цячэнні пантонную пераправу, пантоны будуць дастаўленыя з Пінска і Магілёва[2]

10 снежня быў узведзены пантонны мост даўжынёй 146,7 метраў, які мог вытрымаць усе віды транспарту[4]. З прычыны рэзкага змянення ўмоваў надвор’я па рацэ пайшоў лёд, напорам яго былі сарваны ўмацаванні моста[5].

Генеральны дырэктар РУП «Гомельаўтадар» Ігар Матвяцоў паведаміў, што часовы аб’язны мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне будзе ўзведзены да сярэдзіны сакавіка 2018 года. Часовы мост будзе ўяўляць сабой металічную зборна-разборную канструкцыю[6]. Раку перакінуць у старое рэчышча, пасля чаго займуцца рамонтам моста. Канструкцыі, на якіх з’явіліся расколіны, будуць заменены на металічныя[7].

14 студзеня 2018 года пашкоджана мацаванне пантоннага моста. Пантонная пераправа часова разведзена. 1 лютага рэканструкцыя моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ўключана ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2018 год. 1 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у 2018 годзе пабудаваць новы мост паміж Жыткавічамі і Туравам. 2 сакавіка адноўлены рух па пантонным мосце на новым месцы. 21 сакавіка на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе паспяхова выпрабавалі і падрыхтавалі да адпраўкі паромную пераправу. 27 сакавіка з Пінска да месца пераправы ў Жыткавіцкім раёне прыбыў паром. Паромная пераправа праз Прыпяць працуе па рэгулярным графіку з 6.00 да 20.00.[8]. Грузападымальнасць парома складае тысяча тон, даўжыня — 70 метраў, шырыня — дзесяць. За адзін рэйс ён можа перавозіць 50 пасажыраў, 6 фур і 20 легкавых аўтамабіляў[9].

25 мая 2018 года ўзарваны 190-метровы аварыйны пралёт моста. Для дэмантажу гэтага пралёта запатрабавалася больш за 1 тыс. кг узрыўчаткі. Жалезабетонная канструкцыя абвалілася на спецыяльна падрыхтаваную пясчаную пляцоўку, для стварэння якой было зменена рэчышча ракі[10].

На месцы ўзарванага пралёта будзе пастаўлена металічная пралётная канструкцыя. Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка адзначыў, што да 7 лістапада па новым мосце неабходна адкрыць рух. Рамонт абыйдзецца ў 50 млн. беларускіх рублёў[10].

6 лістапада 2018 года мост цераз Прыпяць адкрыты з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[11], які даручыў узнагародзіць тых, хто ўдзельнічаў у рэканструкцыі моста[12].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]