Калісь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Манька
Жанр: драма
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 1917

«Калісь» — двухактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе ў часе яго знаходжання ў Чорным Боры пад Вільняй. Апублікаваная асобным выданнем у 1919 годзе[1].

З напісаннем гэтай драмы ў творчасць аўтара ўвайшла не зусім характэрная для яго тэма — тэма рэвалюцыі[2]. Гэты твор быў забаронены як нямецкай, так і польскай цэнзурамі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі адбываюцца ў 19051906 гадах. Галоўны герой — малады рабочы і рэвалюцыянер Юрка Івашка. Ён перакананы ідэйны баец, які змагаецца з самадзяржаўем за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Аўтару ўдаюцца вобразы яго паплечніцы Людвікі і яе маці, якая не дужа верыць у поспех рэвалюцыйных планаў і просіць іх адмовіцца ад безразважных авантур. Аднак пераконванні маці не здолелі ўратаваць дачку, якая гіне разам з Юркам ад жандарскіх куляў.

На тэатральных падмостках ролю Людвікі бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка[3].

Французская беларусістка Віржынія Шыманец адзначае:

у «Калісь» канва «Рамео і Джульеты» служыць прэтэкстам, каб паставіць крыж на рэвалюцыі, рэпрэзэнтуючы яе трагічнае вымярэнне[4].

Зноскі

  1. Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 / Аляксей Гардзіцкі — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
  2. Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга // Роднае Слова. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 36. — ISSN 0234-1360.
  3. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 544. — 560 с. — 7000 экз. — ISBN 985-06-0304-6.
  4. Вірджынія Шыманец. Пад выкляццем. Калі тэатр ставіць пытанні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі // ЗАПІСЫ. — Парыж: Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S., 2003. — В. 26.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калісь. Сцэнічны абразок у 2-х актах. Вільня: друкарня «Прамень», 1919. 32 с.