Камбрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камбрыя
англ.: Cumbria
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1974
Насельніцтва
Плошча
Камбрыя на карце
Код ISO 3166-2 GB-CMA
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Камбрыя на Вікісховішчы

Камбрыя (англ.: Cumbria) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства на паўночным захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Сталіца і найбуйнейшы горад — Карлайл. Насельніцтва 500 тыс. чалавек (26-е месца сярод неметрапольных графстваў на 2011 год).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча — 6768 км² (3-е месца); тэрыторыя адміністрацыйнай вобласці — 6768 км² (2-е месца). На тэрыторыі графства знаходзяцца Камберлендскія горы з высокай гарой Англіі Скофел-Пайк і чатырма найбуйнейшымі азёрамі Англіі — Уіндэрмір, Алсуотэр, Басентуэйт, Дэруэнт-Уотэр.

На захадзе абмываецца Ірландскім морам, уключаючы залівы Солуэй-Ферт (на поўначы) і Моркам (на поўдні).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне Камбрыі на паўночна-заходнім узбярэжжы Англіі і горны рэльеф графства робяць Камбрыю самай вільготнай часткай Англіі. За год, у сярэднім, выпадае 2000-3000 мм ападкаў, прычым гадавая колькасць ападкаў у розных галінах Камбрыі моцна адрозніваецца. Таксама ў Камбрыі даволі ветрана. У закрытых гарамі далінах у сярэднім 5 дзён у годзе назіраецца вельмі моцны вецер. На ўзбярэжжа колькасць такіх дзён дасягае 20. Часам у год Камбрыі даводзіцца перажыць 100 вельмі ветраных дзён.

Сярэдняя тэмпература Камбрыі ў студзені роўная 3° C, а ў ліпені 15° C. Снег у Камбрыі — вельмі рэдкая з’ява.

Зноскі