Ратленд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ратленд
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 41 151 чал. (2022)[2]
Плошча
  • 381,8313 км² (2016)[1]
Ратленд на карце
Код ISO 3166-2 GB-RUT
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ратленд (англ.: Rutland) — традыцыйнае і цырыманіяльнае графства Англіі і ўнітарная адзінка ў рэгіёне Усходні Мідлендс. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Окем (Оўкем). Насельніцтва — 38 тысяч чалавек. Да 1974 і пасля 1997 года — самастойнае графства.

Ратленд займае тэрыторыю 382 км² і мяжуе на захадзе з раёнамі Харбара і Мелтан графства Лестэршыр, на паўночным усходзе з раёнам Паўднёвы Кестывен графства Лінкальншыр, на паўднёвым усходзе з раёнамі Корбі і Усходні Нартгемптаншыр графства Нартгемптаншыр.

У цэнтры графства на рацэ Гвош у басейне ракі Уэленд знаходзіцца вадасховішча Ратленд-Уотэр плошчай дзесяць квадратных кіламетраў і ёмістасцю больш за сто мільёнаў кубаметраў. Пабудавана ў 1976 годзе.

Зноскі