Камскае вадасховішча
Выгляд
| Камскае вадасховішча | |
|---|---|
| руск.: Камское водохранилище | |
| Камскае вадасховішча ў раёне ўпадзення ракі Чусавая | |
| Каардынаты: 58°08′ пн. ш. 56°21′ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне |
|
| Даўжыня | 350 км |
| Шырыня | 14 км |
| Плошча | 1910 км² |
| Аб'ём | 12,2 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 30 м |
| Выцякаюць | Кама |
| Год напаўнення | 1954 |
Камскае вадасховішча (руск.: Камское водохранилище) — вадасховішча Камскай ГЭС на рацэ Кама, у Пермскім краі Расіі.
Створана ў 1954 годзе пасля завяршэння будаўніцтва плаціны ГЭС. Падпор узроўню вады ў плаціны склаў 22 м і распаўсюдзіўся па Каме — на 350 км, па Чусавой — на 153 км, па Сылве — на 120 км, па Обве — на 90 км, па Іньве — на 80 км, па Косьве — на 60 км.
Агульная плошча вадасховішча ў нармальных умовах — 1910 км², аб’ём — 12,2 км³. Найбольшая шырыня — 14 км, але ў месцы зліцця Іньвы і Косьвы з Камай адлегласць паміж берагамі дасягае 27 км. Найбольшая глыбіня — 30 м.
На беразе вадасховішча размешчаны гарады Перм, Салікамск, Бярэзнікі, Дабранка, пасёлак Сылва і іншыя населеныя пункты.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камскае вадасховішча- Салтанкин В. П. Камское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)