Кумскае вадасховішча
Appearance
Кумскае | |
---|---|
Каардынаты: 66°21′40″ пн. ш. 31°05′30″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Рэспубліка Карэлія |
Вышыня над узроўнем мора | 109 м |
Даўжыня | 150 км |
Шырыня | 40 км |
Плошча | 1910 км² |
Аб'ём | 0,00868 км³ |
Звычайны падпорны ўзровень | 19,5 м |
Кумскае вадасховішча (руск.: Кумское водохранилище) — штучны вадаём на рацэ Кума (басейн ракі Коўда), на поўначы Карэліі (Расійская Федэрацыя).
Утворана плацінай Кумскай ГЭС у 1962—1966 гадах у выніку затаплення даліны ракі Кума і падпору азёр Тапвозера, Пявозера, Кундвозера. Плошча 1910 км², аб’ём 13,3 км³. Даўжыня 150 км, найбольшая шырыня 40 км. Сярэдняя глыбіня 7 метраў. Ваганні ўзроўню да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння, шматгадовага рэгулявання сцёку, лесасплаву, рыбалоўства.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 20.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]