Краснаярскае вадасховішча — штучны вадаём, створаны на Енісеі пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. З'яўляецца адным з найбуйнейшых па аб'ёме штучных вадаёмаў у свеце, у Расіі займае па гэтым паказчыку другое месца (пасля Брацкага вадасховішча).
Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне горада Абакан, пры ўпадзенні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС. Адлегласць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой — каля 250 кіламетраў, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 кіламетраў. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 кіламетраў. Вышыня зрэзу вады — 243 метры над узроўнем мора.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 461. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.