Камчатка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камчатка
Характарыстыка
Даўжыня 758 км
Плошча басейна 55 900 км²
Басейн Камчацкі заліў → Ціхі акіян
Расход вады ≈1 000[1] м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Сярэдзінны хрыбет
 · Каардынаты 54°14′00″ пн. ш. 157°32′05″ у. д.HGЯO
Вусце Камчацкі заліў
 · Месцазнаходжанне Усць-Камчацк
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 56°12′33″ пн. ш. 162°29′04″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,58 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Камчацкі край
Камчатка (рака) (Камчацкі край)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Камчатка на Вікісховішчы

Камча́тка, у верхнім цячэнні Азёрная Камчатка (руск.: Камча́тка, Озёрная Камчатка) — найбуйнейшая рака паўвострава Камчатка на Далёкім Усходзе Расіі.

Даўжыня ракі 758 км. Плошча вадазбору 55 900 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,58[2] м/км. Сярэдні расход вады 1030[3] м²/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сярэдзіннага хрыбта. Працякае па Цэнтральнакамчацкай нізіне. Упадае ў Камчацкі заліў Берынгава мора Ціхага акіяна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі. На некаторых частках свайго рэчышча Камчатка прыдатная для суднаходства на адлегласці 486[3] км ад вусця.

У басейне ракі налічваецца 7707[2] рэк. Густата рачной сеткі 0,54[2] км/км². Сярод прытокаў Камчаткі: Падзь Папярэчная, Падзь Сярэдняя, Берш, Урылка, Кунч, Машыхінская, Правы Вызіт, Халмін, Таенская, Кавыча, Андрыянаўка (Левая Андрыянаўка), Амшарык, Вахвіна Левая, Кірганік, Вялікая Кіміціна (Кіміціна), Кіцільгіна, Урц, Шчапіна, Талбачык (Левы Талбачык), Студзёная, Крапіўная, Кахтун, Інакенцішка, Піндра, Палавінная, Кельмрак, Малая Хапіца, Вялікая Хапіца, Арлыч, Ільчынец, Гарбуша, Радуга і інш.[4]

На рацэ размешчаныя пасёлкі Мількава, Ключы і порт Усць-Камчацк.

Зноскі

  1. Kamchatka at Bolshie Scheki, UNESCO: Water resources
  2. 2,0 2,1 2,2 Фролова Н. Л. Камчатка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 534. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  4. Камчатка, Озёрная Камчатка // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 191. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 534. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]