Каміла Марцінкевіч
| Каміла Марцінкевіч | |
|---|---|
| Каміла Марцінкевіч, 1961—1862 гг. | |
| Імя пры нараджэнні | польск.: Kamila Marcinkiewicz |
| Род дзейнасці | піяністка |
| Дата нараджэння | 4 снежня 1834 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 ліпеня 1884 (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | каталіцтва |
| Бацька | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
| Муж | Казімір Асіповіч[d] |
| Бітвы/войны | |
Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч, у шлюбе Асіпо́віч (польск.: Kamila Marcinkiewicz, Kamila Osipowiczowa; 4 снежня 1834, Мінск — 25 ліпеня 1884, Вільня) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка беларускага паэта і драматура Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Разам з творамі Фрыдэрыка Шапена і Ферэнца Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні Аляксандра Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гадоў стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок Віленскага павета школы для дзяцей беднаты.
У 1861—1863 гадах была сяброўкай мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла сяброў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць расійскай улады. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 года, саслана ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы ажанілася з урачом Казімірам Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гадах, дзе і памерла.
Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні (месца II-77)[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арлоў У. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе.) / Уладзімер Арлоў. — 4-е выд., дап. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. ISBN 978-0-929849-83-6
- Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піанізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
- Барышев. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Кісялёў. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963.
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
- Кампазітары Беларусі
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
- Сасланыя
- Піяністы XIX стагоддзя
- Піяністы Беларусі
- Кампазітары XIX стагоддзя