Канстанцін Іванавіч Лосеў
Канстанцін Іванавіч Лосеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | оперны спявак |
Тэатр | |
Узнагароды |
Канстанцін Іванавіч Ло́сеў (нар. 24 сакавіка 1933, г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскую кансерваторыю ў 1957 годзе. Творчую дзейнасць пачаў салістам Горкаўскага тэатра оперы і балета, дзе працаваў у 1957—1965 гадах. 3 1965 года ў Арзамаскім музычна-драматычным тэатры і Адэскім тэатры аперэты. У 1970—1993 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодае моцным голасам, багатай драматычнай палітрай, майстэрствам вострай сцэнічнай характарыстыкі. На беларускай сцэне стварыў больш за 40 разнапланавых вобразаў у аперэтах класічнага і сучаснага рэпертуару: Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю. Семянякі), Несцерка («Несцерка» Р. Суруса), Дзяніс Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Эдвін і Фэры, Тасіла («Сільва », «Марыца» І. Кальмана), Франк («Лятучая мыш » І. Штрауса), Крамон і Негаш («Вясёлая ўдава » Ф. Легара), Пікерынг («Мая цудоўная лэдзі » Ф. Лоу), Мікіта («Халопка » М. Стрэльнікава ), Янга і Філіп, Цэзар Галь («Вольны вецер » І. Дунаеўскага), Назар Дума («Вяселле ў Малінаўцы » Б. Аляксандрава), Чэзарэ («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна ), Сяргей («Чацвёра з вуліцы Жанны» А. Сандлера), Эрнест Барысавіч («Старыя дамы» А. Фельзера ), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» А. Рабава), Сцешка і Ігнат Рыгоравіч («Бабскі бунт » Я. Пцічкіна ), Нарбер дэ Варэн («О, мілы друг» В. Лебедзева ), Карбон і Рагно («Сірано» С. Пажлакова ), Горас Вандэргельдэр («Хэло, Долі! » Дж. Германа ).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Я. Ракава. Ло́сеў Канстанцін Іванавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.