Канстанцін Іванавіч Малевіч
Канстанцін Іванавіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гінеколаг, акушэр |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Канстанцін Іванавіч Малевіч (23 сакавіка 1930, вёска Замошша, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута і на працягу чатырох гадоў працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.
У 1957 г. паступіў у клінічную ардынатуру на кафедру акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута.
З 1959 па 1962 гг. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага, а затым Гродзенскага медыцынскіх інстытутаў. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка нутрачарапных кровазліццяў ў плода», а ў 1968 г. абраны дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага медінстытута.
У 1975 г. адбылася абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Скарачальная дзейнасць маткі ў жанчын з генітальным інфантылізмам». У 1976 г. прысвоена вучонае званне прафесара.
З 1976 па 1980 гг. узначальваў кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Цалінаградскім, затым Смаленскім медыцынскіх інстытутах. У 1980 г. абраны на пасаду загадчыка 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі БелДІУУ, якой кіраваў да 1998 г. Вучнямі К. І. Малевіча абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.
У 1997 г. абраны Ганаровым акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі па секцыі «Лазерная медыцына».
З’яўляецца аўтарам (сааўтарам) 4 вынаходніцтваў і 60 рацыяналізатарскіх прапаноў, у 1986 г. узнагароджаны граматай «Выдатнік рацыяналізатарства і вынаходніцтва». Апублікаваў 295 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі, 5 метадычных рэкамендацый. Доўгі час быў актыўным лектарам таварыства «Веды», член Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў, неанатолагаў, член спецыялізаваных навуковых Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры Мінскім і Гродзенскім медыцынскіх інстытутах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 25.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі Беларусі