Канстанцін Ільіч Дамарад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Ільіч Дамарад
Дата нараджэння 7 лістапада 1918(1918-11-07)
Месца нараджэння в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Старадарожскі раён)
Дата смерці 11 кастрычніка 2001(2001-10-11) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны
Месца працы Мінскі аблвыканкам, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытута гісторыі АН Беларусі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»


Канстанцін Ільіч Дамарад (7 лістапада 1918, в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён — 11 кастрычніка 2001) — беларускі гісторык.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1949 г.). Кандыдат гістарычных навук (1955 г.). Тэма дысертацыі: «Борьба Компартии за коллективизацию сельского хозяйства западных областей Белоруссии накануне Великой Отечественной войны (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.)».

У перыяд Другой сусветнай вайны ў 19411943 гг. у органах ваеннай разведкі і контрразведкі Заходняга фронту. З жніўня 1943 г. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б у тыле ворага, намеснік камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партызанскага злучэння, адначасова кіраўнік спецгрупы НКДБ БССР «Жнівень».

У 19441946 гг. намеснік старшыні Мінскага аблвыканкома.

У 19561975 гг. дацэнт ЮПІ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У 19751992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытута гісторыі АН Беларусі (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху; 19851992 гг.). Даследаваў гісторыю падпольнага і партызанскага рухаў у часы Другой сусветнай вайны.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941—1945 / АН Беларуси, Ин-т истории; Под ред. И. М. Игнатенко. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — 413 с.
  • Разведка, контрразведка в партизанском движении Белоруссии 1941—1944 годы / К. И. Доморад; Ред. И. М. Игнатенко. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 256 с.: ил.

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • Барадач, Г. А., Дамарад, К. І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. — Мн.: Дзяржаўнае Выд-ва БССР, 1959. — 166 с.

Калектыўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1 — 3. — Мн., 1983—1985.
  • Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. / АН БССР, Ін-т гісторыі; Рэдкал.: І. М. Ігнаценка, Л. С. Абецэдарскі, К. П. Буслаў і інш. Т. 4: Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938—1945 гг.) / Рэдкал. тома: І. С. Краўчанка і інш. — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. — 640 с.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Так ли должны писаться военные мемуары? // Военно-исторический журнал. — 1966. — № 11. — С. 82 — 83.