Канстанцін Васілевіч Скарабагатаў
Канстанцін Васілевіч Скарабагатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага (6 сакавіка) 1887 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 ліпеня 1969[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0804704 |
Канстанцін Васілевіч Скарабагатаў (руск.: Константи́н Васи́льевич Скоробога́тов; 1887—1969) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр. Народны артыст СССР (1953). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій другой ступені (1941, 1948, 1949, 1951 — двойчы).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 лютага [6 сакавіка] 1887 года ў сяле Аляксандраўскім (цяпер — у межах Санкт-Пецярбурга).
У 1897 годзе скончыў царкоўна-прыходскую земскую школу. З 10 гадоў працаваў на Абухаўскім заводзе, скончыў ваенна-тэхнічную школу пры заводзе. У 1903—1904 гадах вучыўся ў Імператарскім лясным інстытуце (цяпер — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт).
З 1905 года пачаў выступаць на сцэнах аматарскіх тэатраў пецярбургскіх ускраін. У 1917—1918 гадах — акцёр Петраградскага тэатра Паўлавай «Прывал камедыянтаў». У 1918—1920 гадах — акцёр і рэжысёр Саратаўскага губернскага тэатра (цяпер — Саратаўскі тэатр драмы імя І. А. Слонава), у 1920—1922 — Самарскага гарадскога тэатра, у 1922—1925 — Ленінградскага тэатра ім. А. В. Луначарскага пры Пуцілаўскім заводзе, у 1925—1926 — Іркуцкага гарадскога «Чырвонага тэатра».
У 1926 годзе вярнуўся ў Ленінград. У 1926—1927 гадах — акцёр Ленінградскага тэатра Будаўнікоў, у 1928—1935 — Вялікага драматычнага тэатра (цяпер — імя Г. А. Таўстаногава).
З 1936 года — акцёр Ленінградскага тэатра драмы ім. А. С. Пушкіна (цяпер — Александрынскі тэатр), у 1951—1958 — дырэктар тэатра.
Аўтар кнігі «Жыццё і сцэна» (1970).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1937) «Пугачоў» — Емяльян Пугачоў
- (1958) «Шчасце трэба берагчы» — дзед Даніла
- (1959) «Строгая жанчына» — Кузьма
Зноскі
- ↑ а б Скоробогатов Константин Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскім павеце
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі