Канстанцін Казімір Александровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Казімір Александровіч
Aleksandrowicz (Kruki) POL COA.svg
Герб «Александровіч»[d]
Суддзя земскі гарадзенскі
1661 — 1669
Манарх Ян II Казімір
Папярэднік Станіслаў Сапоцька
Пераемнік Стэфан Александровіч
 
Дынастыя Александровічы
Бацька Ян Уладзіслаў Александровіч
Маці Крысціна з Курчоў
Жонка Соф’я з Барытоўскіх
Дзеці Стэфан, Казімір

Канстанцін Казімір Александровіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч», сын Яна Уладзіслава і Крысціны з Курчоў.

Гарадзенскі земскі суддзя (1661—1669), падсудак гарадзенскі (1653—1661), земскі пісар гарадзенскі (1648—1653), падстолі гарадзенскі (1639—1648), войт гарадзенскі (1633—1667).

Пасол Гарадзенскага сойміка на соймы 1649/1650, 1650, 1662 гадоў, пасол на соймы 1653, 1655, 1659 гадоў. На сойме 1662 года быў прызначаны камісарам ад Пасольскай ізбы па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прызначыў 500 злотых гарадзенскаму дамініканскаму кляштару на адпраўленне штогадовай імшы за яго душу. Грошы дамініканам выдаваў яго сын Стэфан Яўстахі (1671)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў[2]:

Зноскі

  1. Volumina legum. T. 4: Ab an. 1641 ad an. 1668 / przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego. — Petersburg: J. Ohryzko, 1859. — 501, [1], XVII, [1] s.
  2. 2,0 2,1 Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ochmann-Staniszewska, S., Staniszewski, Z. Sejm Rzeczypospolitej za panowania Jana Kazimierza Wazy: prawo, doktryna, praktyka. T. 2 / Stefania Ochmann-Staniszewska, Zdzisław Staniszewski. — Wrocław: Wydaw. Uniwersytetu Wrocławskiego, 2000. — S. 383.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy. T. 2^ Województwo trockie XIV—XVIII wiek / Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk; pod red. A. Rachuby; oprac. H. Lulewicz [et al.]; przy współpr. A. Macuka i J. Aniszczanki. — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2009. — 687 s. — S. 560.