Канстанцін Сідаровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Сідаровіч
Дата нараджэння 14 верасня 1906(1906-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1990(1990-05-29) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Партыя
Член у

Канстанцін Сідаровіч (14 верасня 1906, Беласток — 29 мая 1990, Беласток) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з малазямельных сялян. У 1914—1915 гадах вучыўся ў Беластоку ў пачатковай школе. У 1915 годзе сям’я выехала ў бежанства ў Екацярынаслаўскую губерню, у сяло Саксагань, дзе ён пайшоў у другі клас пачатковай школы. Пазней яны пераехалі ў Екацярынаслаў.

У 1922 годзе сям’я Сідаровічаў вярнулася ў Беласток, які паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў да Польшчы. Цяжка захварэў тыфам, а пазней ліхаманкай. Пасля выздараўлення самастойна вучыўся чытаць і пісаць па-польску.

Упершыню сутыкнуўся з беларускім рухам у 1923 годзе будучы падлеткам, калі выпадкова трапіў на «працэс 45-ці». У 1926 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беластоцкага павятовага камітэта Беларускай сялянскай-работніцкай грамады. У 1927 годзе быў у ліку стваральнікаў і актывістаў гуртка Таварыства беларускай школы ў Беластоку. У 1935 годзе спрабаваў заснаваць у Беластоку гурток Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1937 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя», які дзейнічаў на Беласточчыне.

Падчас нямецкай акупацыі быў членам Беларускага камітэта ў Беластоку, дзе спяваў у хоры і граў у аркестры.

У часы Польскай Народнай Рэспублікі далучыўся да дзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства і працаваў у тыднёвіку «Ніва». Перадаў БГКТ унікальныя тэатральныя дэкарацыі створаныя Язэпам Драздовічам для ТБШ у 1933 годзе, якія захоўваў на гарышчы свайго дома. Падтрымліваў сувязь з беларускімі эмігрантамі, сярод якіх Васіль Лукашык і Сяргей Хмара, за што трапіў пад пільны нагляд Службы бяспекі ПНР. Быў гадзіншчыкам па прафесіі.

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Калекцыя дакументаў Канстанціна Сідаровіча была набытая Беларускім гістарычным таварыствам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]