Каніякумары (мыс)
Выгляд
| Каніякумары | |
|---|---|
| там. கன்னியாகுமரி | |
| 8°04′40,30″ пн. ш. 77°33′04,30″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Індыйскі акіян |
| Краіна | |
Каніякума́ры (там.: கன்னியாகுமரி), вядомы таксама як Камары́н (фр.: Cap Comorin), Ко́марын (англ.: Cape Comorin) — самы паўднёвы пункт паўвострава Індастан. Знаходзіцца на поўдні штата Тамілнад у Індыі. Уяўляе сабою камяністы мыс, заканчэнне горнай сістэмы Заходнія Гаты. На кантыненце вакол мыса Каніякумары знаходзіцца аднайменны горад. Мыс з'яўляецца турыстычнай славутасцю і месцам пілігрымак індуістаў.