Капліца (Дубае)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Капліца, Дубае)
| Капліца | |
| Капліца ў Дубаі | |
|---|---|
| Капліца ў 2009 годзе | |
| 52°05′22,86″ пн. ш. 25°46′12,9″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Дубае |
| Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
| Дата пабудовы | XVIII ст. |
| Статус |
|
Капліца ў Дубаі — рымска-каталіцкая капліца ў в. Дубае Пінскага раёна. Адна з нямногіх захаваных сядзібных пабудоў Дубайскага сядзібна-паркавага комплексу. Размешчана на паўднёвы ўсход ад былога палаца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана езуітамі ў XVIII ст. у стылі барока, пазней прыстасавана пад касцёл Святога Крыжа[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Васьміграннасць архітэктурнага аб'ёму, вуглавая крапоўка пілястрамі, складанасць абломаў, шлемападобнае фігурнае завяршэнне з гранёным ліхтаром надаюць капліцы барочную пластычнасць. Інтэр’ер упрыгожаны фрэскавай размалёўкай. У скляпах капліцы знаходзіліся саркафагі продкаў гаспадароў маёнтка.
Зноскі
- ↑ Дубай // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 255. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Дубае)- Капліца (Дубае) на сайце Radzima.org
- Капліца (Дубае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
