Перайсці да зместу

Капліца-пахавальня Абуховічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца-пахавальня Абуховічаў
52°46′41″ пн. ш. 26°37′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1830-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000029шыфр 113Г000029
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Абуховічаў — капліца ў паўночна-заходняй частцы в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна.

Пабудавана ў 1830-я гг. з цэглы як пахавальня ўладальнікаў сядзібы Абуховічаў.

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана лапідарным прамавугольным у плане аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, апяразаны карнізам простага профілю, прарэзаны арачнымі аконнымі і ўваходным праёмамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем.

  • Вялікія Круговічы // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 77-78. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.