Капліца-пахавальня Віткевічаў
Выгляд
| Капліца-пахавальня | |
| Капліца-пахавальня Віткевічаў | |
|---|---|
| | |
| 53°54′30″ пн. ш. 27°30′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Дата заснавання | XIX стагоддзе |
| Дата пабудовы | другая пал. XIX ст. |
| Статус |
|
Капліца-пахавальня Віткевічаў — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы могілак, насупраць іншай капліцы. Пабудавана ў другой палове XIX ст. як пахавальня Віткевічаў, пра што сведчыць бела-мармуровая мемарыяльная пліта над уваходам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цагляная капліца вырашана прамавугольным у плане кампактным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Уваходны праём і нішы бакавых фасадаў спічастай гатычнай формы. Вуглы ўмацаваны контрфорсамі, унутры перакрыта скляпеннем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 244. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца-пахавальня Віткевічаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
