Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гароднікі)
| Капліца | |
| Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
|---|---|
| | |
| 54°22′17″ пн. ш. 25°51′29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Гароднікі |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Дэканат | Ашмянскі |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Заснавальнік | Снядэцкія |
| Дата пабудовы | 1864 год |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая драўляная капліца ў вёсцы Гародніках Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Капліца на мясцовых могілках вядома з першай трэці ХІХ стагоддзя, да 1830 года тут была капеланія ад францішканскага кляштара са Старых Ашмянаў (зараз ускраек горада Ашмяны). Новая капліца на яе месцы пабудавана ў 1864 годзе як сямейная пахавальня тутэйшых землеўладальнікаў Снядзецкіх і прыпісана да ашмянскай парафіі[1].
З’яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Напалеона Орды 1876 годзе[2]. Адрэстаўрыравана ў 1990 годзе. Побач з капліцай пастаўлена мармуровае надмагілле вядомаму польскаму вучонаму і асветніку А. Снядэцкаму (1768—1838).
23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны чатырохграннай вежачкай. Ашаляваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры над уваходам — хоры[4].
Зноскі
- ↑ Ашмяны (капліцы)
- ↑ Капліца-пахавальня Снядэцкіх | Гароднікі
- ↑ Тры капліцы атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
- ↑ ГАРОДНІКСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 5 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гароднікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
