Капусніца (суп)
Выгляд
| Капусніца | |
|---|---|
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
|
украінская кухня руская кухня і польская кухня |
|
| Роднасныя стравы | |
| Падобныя | боршч, капуста[d] і Рэцэпт:Расольнік з курыцай[d] |
Капусніца (капусняк) — традыцыйны ўкраінскі, славацкі і польскі від супоў з квашанай капусты. З’яўляецца аналагам рускіх шчэй, але не варта лічыць гэта адной і той жа стравай, так як капусніца рыхтуецца выключна з квашанай капусты[1]. Традыцыйная страва на калядным стале.
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў капусняка. Ва ўкраінскай кухне капусту адціскаюць ад расола, а пры падвышанай кіслотнасці папярэдне прамываюць вадой[1]. У польскай распаўсюджаны больш кіслы варыянт з неаджатай капусты з расолам.
Падчас пастоў вараць вегетарыянскі (посны) капусняк. Ёсць варыянты рэцэптаў з грыбамі і на рыбным булёне.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Назву французскага фільма «La Soupe Aux Choux» з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі, можна перакласці як «Капусняк».
Зноскі
- 1 2 Шалимов С. А., Шадура Е. А. Современная украинская кухня. — 5-е. — Киев: Техника, 1991. — С. 36. — 288 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-335-01070-3.