Капучынэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капучынэ
Дата нараджэння 6 студзеня 1928(1928-01-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1990(1990-03-17)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, мадэль, кінаактрыса
IMDb ID 0001010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капучынэ (фр.: Capucine, сапраўднае імя Жэрмен Элен Ірэн Лефеўр, фр.: Germaine Hélène Irène Lefebvre; 6 студзеня 1928, Сен-Рафаэль, Вар, Францыя — 17 сакавіка 1990, Лазана, Швейцарыя) — французская актрыса і мадэль. Намініравалася на «Залаты Глобус» (1961). Найбольш вядомая дзякуючы ролі Сімон Клузо ў фільме «Ружовая Пантэра» (1963), дзе Капучынэ сыграла ў пары з Пітэрам Селерсам. Шырокаму колу гледачоў знаёмая дзякуючы фільму «Блеф» (1976) з Адрыяна Чэлентана і Энтані Куінам, у якім Капучынэ выканала ролю Бель Дзюк.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Капучыне дэбютавала ў кіно ў 1948 годзе, сыграўшы ролю пакаёўкі ў фільме «Двухгаловы арол» Жана Както. У фільме Жака Бекера «Спатканне ў ліпені» (1949) яе імя нават не згадвалася ў тытрах, — але на здымках яна пазнаёмілася з акцёрам П’ерам Трабо і праз год яны пажаніліся. Гэты шлюб працягнуўся шэсць месяцаў і быў першым і апошнім у жыцці актрысы.

У 1950-я гады Капучынэ амаль не здымалася ў кіно, зрэдку з’яўлялася на экране ў невялікіх ролях, працягвала працаваць мадэллю.

У 1958 годзе актрыса падпісала кантракт з «Columbia Pictures», а ў 1960 годзе адыграла сваю першую англамоўную ролю ў біяграфічным фільме Чарлза Відара і Джорджа К’юкара пра Ферэнца Ліста «Бяскончная песня», — ёй дасталася роля каханай кампазітара, княгіні Караліны Вітгенштэйн. У 1961 годзе за гэтую працу Капучынэ была намінаваная на «Залаты глобус».

На працягу наступных двух гадоў Капучынэ была занята ў шасці вялікіх галівудскіх пастаноўках, а ў 1962 годзе пераехала ў Швейцарыю. Актрыса працягвала здымацца ў Еўропе да самай смерці. У 1963 годзе Капучынэ знялася ў пары з Пітэрам Селерсам у камедыі Блейка Эдвардса «Ружовая Пантэра», — гэтая яе роля найбольш вядомая сусветнаму гледачу. Пазней Капучынэ з’явілася ў працягах фільма «След Ружовай Пантэры» (1982) і «Праклён Ружовай Пантэры» (1983).

У сярэдзіне 1960-х гадах Капучынэ сустрэла акцёра Уільяма Холдэна. Нягледзячы на тое, што Холдэн быў жанаты з актрысай Брэндэ Маршал, яны сустракаліся на працягу двух гадоў, пасля чаго расталіся сябрамі і падтрымлівалі добрыя адносіны да смерці Холдэна ў 1981 годзе.

У 1960-я-1970-я гады актрыса шмат здымалася. Яе партнёрамі былі Пітэр О’Тул, Рэкс Харысан, Жан-Поль Бельмандо, Марчэла Мастраяні, Вудзі Ален, Арнела Муці, Чарлз Бронсан, Тасіра Міфунэ і іншыя зоркі экрана. У 1969 годзе Капучынэ знялася ў «Сатырыконе» Федэрыка Феліні.

У 1976 годзе ў фільме Серджа Карбучы «Блеф» Капучынэ выканала ролю аферысткі Бель Дзюк, саперніцы і аб’екта рамантычнага захаплення героя Энтані Куіна, старога махляра Філіпа Бэнга.

Зноскі

  1. а б Capucine // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Germaine Hélène Irène Lefèbvre // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. Fichier des personnes décédées Праверана 25 студзеня 2022.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.