Карэйцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карэйцы
Саманазва

хангук сарам, часон сарам, каро сарам

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: 81 000 000
Flag of South Korea.svg Рэспубліка Карэя:
50 062 000 (2009)
Flag of North Korea.svg КНДР:
24 050 000 (2009)
Flag of the People's Republic of China.svg Кітай:
2 500 000
Flag of the United States.svg ЗША:
1 600 000
Flag of Japan.svg Японія:
590 000
тэрыторыя былога СССР: 500 000


Канада: 223 000
Аўстралія: 200 000
Філіпіны: 115 000
В'етнам: 84 500
Бразілія: 48 000
Вялікабрытанія: 45 000
Інданезія:31 000
Германія: 31 000
Новая Зеландыя: 31 000
Аргенціна: 22 000
Тайланд: 20 000
Францыя:15 000
Малайзія: 14 500
Сінгапур: 13 500
Мексіка: 12 000

Этнічныя мовы

карэйскі

Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)

мала распаўсюджана, аднак ёсць хрысціянства, будызм, шаманізм, канфуцыянства, даасізм, чхандагё

Расавы тып

мангалоіды

Карэйцы (кар.: 한국 사람, 조선 사람, 고려 사람) — асноўнае насельніцтва Карэйскага паўвострава. Размаўляюць на карэйскай мове. Існуе меркаванне, што насельніцтва Карэі - адно з найбольш аднастайных з этнічнага і моўнага пункту гледжання. Агульная колькасць карэйцаў у свеце - больш за 82,5 мільёны чалавек, з іх асноўная частка пражывае ў Рэспубліцы Карэя і КНДР. Найбольшыя карэйскія дыяспары існуюць у ЗША (больш за 2,6 млн чал., асноўныя гарады - Нью-Ёрк, Лос-Анжэлес, Чыкага, Х'юстан), Кітаі (амаль 2,5 млн чал., значная частка пражывае ў паўночных раёнах краіны), Японіі (амаль 1 млн чал., 40% усіх жыхароў Японіі, што не належаць да тытульнай нацыі паводле паходжання).

Паводле антрапалагічнага тыпу належаць да ўсходнеазіяцкай галіны мангалоіднай расы. Шмат якія з пытанняў этнагенезу карэйцаў на сённяшні дзень застаюцца невысветленымі. Відавочна, у іх фарміраванні прымалі ўдзел этнічныя групы рознага паходжання, прычым вядучая роля належала групам, што гаварылі на протаалтайскай мове.

Сярод карэйцаў назіраецца нетыповая для іншых народаў аднастайнасць прозвішчаў - ва ўсёй папуляцыі ў актыўным ужытку прыблізна 250 прозвішчаў, этымалагічна звязаных з нацыянальнай гісторыяй і геаграфіяй. Большасць носьбітаў аднаго і таго ж прозвішча не з'яўляюцца крэўнымі сваякамі, але могуць належаць да аднаго і таго ж клану, ля вытокаў якога - агульны продак. Карэйскае імя звычайна двухскладовае, прозвішча - аднаскладовае. Жанчына, выходзячы замуж, пакідае сабе дзявочае прозвішча.

Асноўныя рэлігіі — вучэнне Канфуцыя, будызм, хрысціянства, шаманізм. Раней на Карэйскім паўвостраве панаваў будызм, але ў XIV стагоддзі ён страціў значэнне афіцыйнай рэлігіі. Вялікая колькасць карэйцаў, якія жывуць у КНДР, прытрымліваюцца атэістычных поглядаў.

Зноскі