Караль Станіслаў Альшэўскі
Караль Станіслаў Альшэўскі | |
---|---|
польск.: Karol Stanisław Olszewski | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1915[3] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, хімік, урач, прафесар, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія[6] і фізіка[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Станіслаў Альшэўскі (польск.: Karol Stanisław Olszewski; 29 студзеня 1846, Бранішаў-Тарноўскі — 24 сакавіка 1915, Кракаў) — польскі фізік і хімік. З 1888 года быў членам Польскай (Кракаўскай) акадэміі навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і памешчыка, забітага неўзабаве пасля нараджэння сына ў ходзе Галіцыйскага паўстання. Пасля заканчэння сярэдняй школы, з 1866 па 1872 год вучыўся ў Ягелонскім ўніверсітэце ў Кракаве, потым паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт, які скончыў у 1876 годзе. Пасля вяртання ў Кракаў адразу ж стаў дацэнтам у Ягелонскім універсітэце і ўжо ў тым жа 1876 годзе атрымаў вучонае званне прафесара; загадваў спачатку кафедрай агульнай, а потым — неарганічнай хіміі. У 1888 годзе стаў членам-карэспандэнтам Кракаўскай Акадэміі навук, а ў 1869 годзе — акадэмікам.
Большая частка даследаванняў вучонага была прысвечана фізіцы нізкіх тэмператур. У 1883 годзе ён разам з Зыгмунтам Урублеўскім першым атрымаў у вымяральных колькасцях вадкі кісларод. У 1895 годзе першым скандэнсаваў звадкаваны аргон, здолеў таксама атрымаць звадкаваны азот і вадарод, але не здолеў захаваць апошні ў звадкаваным стане. Вызначыў таксама крытычную кропку тэмпературы і ціск пры звадкаванні вадароду, ўдасканаліў абсталяванне для працэса звадкавання. з 1896 па 1905 г. зрабіў некалькі спроб атрымаць звадкаваны гелій, дасягнуў пры гэтым тэмпературы ў некалькі градусаў Кельвіна, займаўся вывучэннем фізічных асаблівасцяў разнастайных скандэнсаваных газаў — метану, цвёрдага азоту. Зрабіў унёсак таксама ў развіццё рэнтгеналогіі — у 1869 годзе, праз год пасля адкрыцця Рэнтгена, атрымаў разам з прафесарам Абалінскім рэнтгенаўскі здымак.
Зноскі
- ↑ Karol Stanisław Olszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Brozović D., Ladan T. Karol Stanisław Olszewski // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ пасмяротна
- ↑ Ольшевский Кароль Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zdisław Wojtaszek. Olszewski Karol Stanisław. / Polski Słownik Biograficzny/ — T/ XXIV/ — 1979/ — S. 27-30.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Прафесары
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве