Перайсці да зместу

Карал Ванек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карал Ванек
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 сакавіка 1887(1887-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1933(1933-07-18)[2][1][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, гумарыст
Жанр проза і публіцыстыка
Мова твораў чэшская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рал Ва́нек (чэшск.: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Венгрыя — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік, фельетаніст, журналіст. Аўтар рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карал Ванек нарадзіўся ў 1887 годзе ў горадзе Чэрны Костэлец (ням.: Шварцкастэлец), што месціцца за 30 кіламетраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзефа Ванека, пяты сын з сямі дзяцей.

У часе Першай сусветнай вайны быў на расійскім фронце, пасля трапіў у палон. Па вяртанні на радзіму працаваў у перыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданняў і эсэ.

Па смерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацвёртую частку рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», а пасля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швейка ў расійскім палоне.

Памёр у 1933 годзе ў Празе ад сухотаў.

«Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне»[правіць | правіць зыходнік]

Ванек напісаў раман на падставе ўласнага цяжкога досведу. У раздзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расіі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасць паглядзець на Расію тых гадоў, на падзеі ў свеце з новага пункту гледжання — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Значная частка рамана прысвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швейка перавезлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладзечне, Будславе і іншых мястэчках і вёсках Беларусі[4].

У 1931—1932 гадах у беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашака і Карала Ванека. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých magistrátní úřadovny na Smíchově, sign. MGSM Z2, s. 181 — Т. MGSM Z2. — С. 181.
  4. Алесь Высоцкі.. Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў(недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (12 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 студзеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]