Карані (Светлагорскі раён)
Appearance
Вёска
Карані
|
Карані́[1] (трансліт.: Karani, руск.: Корени) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета.
Гісторыя[edit | edit source]
У 1924—1926 гадах цэнтр Каранёўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Мартынавіцкага сельсавета Даманавіцкага раёна, да 14 красавіка 1960 года — у склад Хаміцкага сельсавета Калінкавіцкага раёна[2].
Славутасці[edit | edit source]
Вядомыя асобы[edit | edit source]
- Ігнат Тадэвушавіч Горват (1764—к.1826), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў, мазырскі гродскі суддзя (1782—1795), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801)
- Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мінскі губернскі маршалак (1847—1853)
- Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай думы ад Кіеўскай губерні (1906) і член дэпутацкага «Краёвага кола Літвы і Русі», дэпутат (1910—1913) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Кіеўскай губерні
- Васіль Сцяпанавіч Жудро — кіраўнік падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Спасылкі[edit | edit source]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх