Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Давыдаўскі сельсавет | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Загор’е |
Старшыня сельсавета | Віктар Харытановіч Траццякоў |
Насельніцтва (2018) | 1 642 |
Нацыянальны склад | беларусы |
Плошча | 332,8 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Давыдаўскі сельсавет — сельсавет на тэрыторыі Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, на паўднёвым-захадзе раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Загор’е.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Агульная плошча: 332,8 км²
- Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5009 · Н5011 · Н5026 · Н5027 · Н5030
- Рэкі: Іпа.
На тэрыторыі сельсавета размешчана Давыдоўскае нафтавае радовішча, частка Рэчыцкае-Вішанскай зоны узняццяў Прыпяцкага прагіну.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +6 °C — +7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 550—600 мм. Пераважныя вятры — заходнія.
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 3 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадзінка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000752
- Магіла воіна-інтэрнацыяналіста Скурчаева Г. Ц., у вёскі Карані.
- Магіла ахвярам фашызму ў лясным масіве каля вёскі Давыдаўка.
- Памятныя знакі воінам-аднавяскоўцам, загінулым на франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны ў населеных пунктах: Давыдаўка, Прасвет, Мармавічы, Залле, Карані, Мартынавічы, Палессе.
- Брацкія магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў населеных пунктах: Давыдаўка, Мармавічы, Карані, Палессе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Звесткі пра сельсавет на сайте райвыканкаму.
|
|