Карксі-Нуя
Карксі-Нуя
| ||||||||||
Карксі-Нуя (эст.: Karksi-Nuia; да 1987 года пасёлак Нуя) — горад у паўднёвай частцы Эстоніі ў воласці Мульгі павета Вільяндзімаа. Горад без муніцыпальнага статусу. У 1999 годзе, з прычыны малой колькасці насельніцтва, быў аб’яднаны з воласцю Карксі і быў яе адміністрацыйным цэнтрам.
У горадзе захавалася сярэднявечная капліца, пабудаваная ў 1778 годзе царква Пеэтры, сядзіба Карксі, якая належала Генрыху Іагану фон Лівену, і праваслаўная царква (1868).
У 1991 годзе быў устаноўлены помнік эстонскаму пісьменніку Аўгусту Кіцбергу.
Зноскі
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 27 мая 2015.