Аўгуст Кіцберг
Аўгуст Кіцберг | |
---|---|
August Kitzberg | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аўгуст Кіц |
Псеўданімы | Tiibuse Jaak |
Дата нараджэння | 29 снежня 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1927[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | эстонская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́ўгуст Кі́цберг (эст.: August Kitzberg, да 1863 года Аўгуст Кіц, эст.: August Kitz; 29 снежня 1855, воласць Лаатрэ, Вільяндзіскі павет, Эстонія — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нацыянальнай драматургіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1863 года Аўгуст Кіцберг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласці Аб’я, літаратурную дзейнасць пачаў у 1874 годзе. Пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 годзе пераехаў у Тарту, дзе працаваў у газеце Postimees. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцберга з тэатрам Ванемуйнэ.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэалістычнае светаўспрыманне. У драматычных творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сацыяльнай несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зборніка «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—1921).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 годзе ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбергу пастаўлены помнік[5]. На радзіме пісьменніка дзейнічае яго дом-музей[6].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ August Kitzberg // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ August Kitzberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120399490 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Monument to August Kitzberg (англ.)(недаступная спасылка). Visitestonia. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 28 кастрычніка 2012.
- ↑ Museum-room of the writer August Kitzberg (англ.)(недаступная спасылка). Museums. Вільяндзімаа. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўгуст Кіцберг
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Нарадзіліся ў Тартумаа
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Тарту
- Пахаваныя на могілках Раадзі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
- Пісьменнікі Эстоніі
- Эстонскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі Эстоніі