Карл II Ганзага
Карла II Ганзага-Невер італ.: Carlo II Gonzaga-Never | |||
![]() | |||
Партрэт Карла II Ганзага-Невер | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1622 — 1631 | |||
(пад імем Шарля II дэ Невер) | |||
Папярэднік | Анры Латарынгскі | ||
Пераемнік | Фердынанда Ганзага-Невер | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 22 кастрычніка 1609 | ||
Смерць | 30 жніўня 1631[1] (21 год) | ||
Пахаванне | царква Санта-Марыя-дэле-Грацые, Мантуя | ||
Дынастыя | Ганзага[d] | ||
Бацька | Карл I Ганзага[d] | ||
Маці | Кацярына Латарынгская[d] | ||
Жонка | Марыя Ганзага | ||
Дзеці | Марыя: Элеанора; Карла | ||
Карла II Ганзага-Невер, ці Шарль II дэ Невер (італ.: Carlo II di Gonzaga-Never, фр.: Charles II de Nevers; 22 кастрычніка 1609, Францыя — 30 жніўня 1631, Каўрыяна, герцагства Мантуя) — герцаг Невер, герцаг Рэтэль, герцаг Маен, герцаг д'Эгіён з роду Ганзага-Невер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Карла II Ганзага-Невер нарадзіўся 22 кастрычніка 1609 года. Ён быў малодшым сынам Карла I Ганзага-Невер, герцага Невера, герцага Рэтэля, прынца Арша і Кацярыны Латарынгскай, дачкі Шарля Латарынгскага, герцага Маена.
У 1621 годзе пасля смерці дзядзькі Анры Латарынгскага, Карла II Ганзага-Невер атрымаў у спадчыну тытул герцага Маена і герцага д'Эгільёна, а таксама маркіза дэ Вілара і графа Мэна. Яго старэйшы брат, Франсуа Ганзага-Невер памёр у 1622 годзе ва ўзросце 16 гадоў, і Карла II Ганзага-Невер стаў спадчыннікам герцагстваў Невер і Рэтэль і княства Арш.
У 1627 годзе яго бацька стаў спадчыннікам Вінчэнца II Ганзага, апошняга герцага Мантуі, які належаў да прамой галіны роду Ганзага. Ён ажаніў свайго сына ў Мантуі 25 снежня 1627 года з Марыяй Ганзага, дачкой памерлага герцага Франчэска IV Ганзага.
Нявеста прынесла ў якасці пасагу герцагства Манферата, і ўмацавала правы свёкра на прастол герцагства Мантуі. Аднак Чэзарэ II Ганзага дзі Гвастала, абапіраючыся на падтрымку Іспаніі і Свяшчэннай Рымскай імперыі, развязаў вайну, вядомую пад назвай вайны за мантуанскую спадчыну, якая доўжылася з 1628 па 1631 год.
Карла II Ганзага-Невер памёр 14 жніўня 1631 года ў замку Каўрыяна[it], у якім ён праходзіў лячэнне, пакінуўшы на апецы жонкі двух непаўналетніх дзяцей. Яго адзіны сын Карла III Ганзага стаў дзявятым герцагам Мантуі пад імем Карла II, пасля смерці дзеда, Карла I Ганзага-Невера, у 1637 годзе. Да яго паўналецця рэгентам пры ім была яго маці Марыя Ганзага.
Карла II Ганзага-Невер быў пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэле-Грацые, на ўскраіне Мантуі.[2]
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У сям'і Карла II Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся трое дзяцей.[3]
- Марыя Ганзага-Невер;
- Элеанора Ганзага-Невер (1630—1686), выйшла замуж за Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі;
- Карла III Ганзага-Невер (1629—1665), герцаг Мантуі і Манферата.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Carlo II Gonzaga // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie — Grazie di Curtatone (Mantova)
- ↑ Генеалагічнае дрэва роду Ганзага
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл II Ганзага
- Sardimpex.com : Gonzaga — Marchesi e Duchi sovrani di Mantova (італ.)
- Genealogy.euweb.cz : Gonzaga family (англ.)
- Siefar : Catherine de Lorraine-Mayenne et ses enfants par Hilarion de Coste (фр.)