Мантуанскае герцагства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мантуанскае герцагства
Ducato di Mantova

Coat of arms of the House of Gonzaga (1328-1389).svg
1530 — 1745
(1797)


Flag of Milan.svg
 
Flag of the Repubblica Cisalpina.svg
Mantua Flag 1575-1707 (new).svg Coat of arms of the House of Gonzaga (1394).svg


Сцяг Герб
Italy northern 1796.jpg
Сталіца Мантуя
Мова(ы) італьянская
Грашовая адзінка солід, ліра
Дынастыя Ганзага
герцагі

Мантуанскае герцагства — гістарычная дзяржава Італіі, якая знаходзілася пад уладай Свяшчэннай Рымскай імперыі і кіраваннем дынастыі Ганзага. У 1530 годзе было ператворана з Мантуанскага маркграфства, у 1745 годзе эдыктам імператара было аб'яднана з Міланскім герцагствам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ганзага былі абвешчаны главой Мантуі ў 1328 годзе; затым яны атрымалі тытул маркграфаў, а ў 1530 годзе былі ўзнагароджаны герцагскай каронай. У 1531 годзе герцагства дзякуючы дынастычнаму шлюбу ўключыла ў сябе герцагства Манферата, за якое пазней прыйшлося супернічаць з Савояй.

У 1627 годзе спынілася прамая лінія права на спадчыну на заганным і слабым герцагу Вінчэнца II, якому так бракавала фінансаў, што ён прадаў фамільную калекцыю мастацтва англійскаму каралю Карлу I, з-за чаго яна была страчана падчас Англійскай рэвалюцыі[1]. Яшчэ пры яго жыцці, паколькі нашчадствам ён не абзавёўся, Марыя Ганзага (1609—1660), дачка Франчэска IV і пляменніца паміраючага герцага, была выдадзена замуж за сына свайго кузена Карла Неверскага, аднаго з патэнцыйных спадчыннікаў.

Пасля смерці ў 1627 годзе бяздзетнага Вінчэнца II, паміж прадстаўнікамі бакавых галін роду — герцагам Карлам I Неверскім (стаўленікам Францыі, прыйшоў да ўлады 27 снежня 1627 года) і герцагам Фердынандам II, князем Гвасталы (стаўленікам Габсбургаў), а таксама Карлам-Эмануілам I, герцагам Савоі (з якім Іспанія заключыла дагавор аб падзеле Манферата), пачалася Вайна за мантуанскую спадчыну (16281631). Падчас яе, у 1630 годзе імператарская армія з 36 тысячамі ландскнехтаў аблажыла горад, дзе пачаліся голад і чума, ад чаго Мантуя не акрыяла доўгія гады, а герцаг страціў значны стан. У выніку, паводле Рэгенсбургскага дагавора 1630 года і дагавораў, заключаных у Кераска, у 1631 годзе, Мантуя дасталася Карлу Ганзага-Неверскаму, прадстаўніку малодшай галіны Ганзага, якая даўно абгрунтавалася ў Францыі.

Нашчадак Карла, герцаг Фернанда Карла Ганзага, няўдачлівы кіраўнік, чыім адзіным жаданнем было ладзіць прыёмы і тэатральныя пастаноўкі, прыняў бок Францыі падчас Вайны за іспанскую спадчыну і ўпусціў у горад французскі гарнізон. Пасля паражэння Францыі ён быў абвешчаны зрынутым пераможцам, імператарам Іосіфам, знайшоў сабе прытулак у Венецыі, дзе жыў сярод шматлікай маёмасці, вывезенай з Мантуі, у тым ліку карціннай галерэі. Да моманту яго смерці ў 1708 годзе сям'я Ганзага канчаткова па волі Аўстрыі страціла права на Мантуанскае герцагства. Манферат быў аддадзены герцагу Савойскаму, і яго страту імператар кампенсаваў спадчыннікам Ганзага-Невераў па жаночай лініі — Латарынгскаму дому, дараваннем Тэшэнскага княства ў Сілезіі.

Мантуанскае герцагства ненадоўга было аб'яднана з Міланскім указам Іосіфа II ад 26 верасня 1786 года. Пазней яно было адноўлена ў сваіх адміністрацыйных межах указам Леапольда II ад 24 студзеня 1791 года.

Кампа-Фармійскі мір 1797 года анексаваў герцагства, далучыўшы да Цызальпінскай рэспубліцы, дзе яно ператварылася ў правінцыю Мантуя, якая затым лагічна стала часткай Італьянскага каралеўства, а пазней рэспублікі.

Кіраўнікі Мантуі[правіць | правіць зыходнік]

Андрэа Мантэнья. Двор Лудавіка II Ганзага ў Мантуі
Тыцыян. Партрэт Федэрыка II Ганзага

Народныя капітаны[правіць | правіць зыходнік]

Маркграфы[правіць | правіць зыходнік]

  • Джавані Франчэска I Ганзага, стаў 1-м маркізам Мантуі, кіраваў як маркграф у (1433—1444)
  • Лудавіка III Турка Ганзага (1444—1478), сын папярэдняга. Жанаты на Барбары Брандэнбургскай, пляменніцы імператара Жыгімонта
  • Федэрыка I Гарбаты Ганзага (1478—1484), сын папярэдняга.
  • Франчэска II Ганзага (1484—1519), сын папярэдняга. Жанаты на Ізабеле д’Эстэ
  • Федэрыка II Ганзага (1519—1530), сын папярэдняга. У шлюбе з Маргарытай Палеалог, дзякуючы чаму атрымаў Манферат

Герцагі[правіць | правіць зыходнік]

  • Федэрыка II Ганзага, стаў 1-м герцагам Мантуі, кіраваў як герцаг у 1530—1540; як маркграф Манферата ў 1533—1540
  • Франчэска III Ганзага (1533—1550), сын папярэдняга. Жанаты на Кацярыне Аўстрыйскай, дачцы імператара Фердынанда I
  • Гульельма Ганзага (1550—1587), герцаг Манферата з 1574, брат папярэдняга. Жанаты на Элеаноры Аўстрыйскай, сястры Кацярыны
  • Вінчэнца I Ганзага (1587—1612), сын папярэдняга. Жанаты на Элеаноры Медычы. Выдаў сваю дачку Элеанору за імператара імператара Фердынанда II
  • Франчэска IV Ганзага (18.02.1612 — 22.12.1612), сын папярэдняга. Жанаты на Маргарыце Савойскай, дачцы Карла Эмануіла
  • Фердынанда I Ганзага (1612—1626), брат папярэдняга.
  • Вінчэнца II Ганзага (1626—1627), брат папярэдняга. Жанаты на кузіне Ізабеле Ганзага, маркізе Навелара. На ім прамая лінія перарываецца, і пасля Вайны за мантуанскую спадчыну прастол пераходзіць да малодшай галіны роду Ганзага.
  • Карла I Ганзага-Невер (1627—1637), сын Луіджы Ганзага-Невера, трэцяга сына Федэрыка II Ганзага. Жанаты на Кацярыне, дачцы Карла дэ Гіза. Яго сын:
    • Карла II Ганзага-Невер, герцаг Неверскі і Рэтэльскі. Спадчыннік і намінальны суправіцель бацькі (1627 — 30 жніўня 1631). Жанаты на Марыі Ганзага, дачцы Франчэска IV Ганзага
  • Карла III Ганзага-Невер (1637—1665), сын Карла II Рэтэльскага. Выдаў сваю сястру Элеанору за імператара Фердынанда III. Жанаты на Ізабеле Клары Аўстрыйскай, дачцы архібіскупа Леапольда V.
  • Фернанда Карла Ганзага-Невер (Карла IV) (1665—1708), сын папярэдняга. Жанаты першым шлюбам на Ізабеле Ганзага, дачцы Ферантэ III Ганзага Гуастальскага; другім на Сюзане Латарынгскай, дочкі герцага Карла III д’Эльбёф.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]