Карона Бразільскай імперыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карона Бразільскай імперыі

Карона Бразільскай імперыі, вядомая таксама як карона дона Педру II — адзін з афіцыйных сімвалаў Бразільскай імперыі нароўні са сцягам і гербам, у якія яна таксама была ўключана. Замяніла сабой папярэднюю карону імператара Педру I, створаную ў 1822 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі.

Карона была замоўлена бразільскаму ювеліру з Рыа-дэ-Жанэйра Карлушу Мартыну імператарам Педру II. Яе вырабілі з 18-каратнага золата, інкруставалі 596 каштоўнымі камянямі, галоўным чынам дыяментамі, і 80 жамчужынамі па 8 мм кожная. З абруча-асновы кароны выходзяць 8 паўдуг, у злучэнні якіх знаходзіцца шар (дзяржава) з крыжам; форма паўдуг надае кароне падабенства з глобусам - адным з сімвалаў Партугаліі, а затым і Бразіліі. Унутры кароны знаходзіцца шапка з зялёнага аксаміту.

Агульная вага кароны складае 2.77 кг, дыяметр — 205 мм, вышыня — 31 см.

Пачынаючы з 1943 года, імператарскія рэгаліі захоўваюцца ў музеі ў Петропалісе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]