Педру II (імператар Бразіліі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Педру II
парт.: Pedro II
Pedro II circa 1887b transparent.png
CoA Empire of Brazil (1870-1889).svg

імператар Бразіліі[d]
7 красавіка 1831 — 15 лістапада 1889

Нараджэнне 2 снежня 1825(1825-12-02)[1][2][…]
Смерць 5 снежня 1891(1891-12-05)[1][3][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Браганса
Імя пры нараджэнні парт.-браз. Dom Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Habsburgo
Бацька Педру I
Маці Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d]
Жонка Teresa Cristina of the Two Sicilies[d][5]
Дзеці Princess Leopoldina of Brazil[d], Ізабела Бразільская, Afonso, Prince Imperial of Brazil[d] і Pedro, Prince Imperial of Brazil[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d]
Член у
Дзейнасць палітык
Аўтограф Signature Pedro II.png
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Зоркі Румыніі ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля Imperial Order of the Rose рыцар ордэна Залатога руна Order of the Southern Cross
Commons-logo.svg Педру II на Вікісховішчы

Педру II (парт.: Pedro II, 2 снежня 1825 — 5 снежня 1891) — імператар Бразіліі з Браганскай дынастыі, які кіраваў у 18311889.

Біяграфія і апісанне сітуацыі ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Жуан Карлуш Леаполду Салвадор Бібіяну Франсішку Шаўер ды Паўлу Леакадыу Мігел Габрыэл Рафаэл Ганзага ды Браганса і Аўстрыя (парт.: Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Áustria).

Педру ўзыйшоў на прастол пасля адрачэння свайго бацькі, Педру I, калі яму было ўсяго пяць гадоў. Парламент усталяваў рэгенцтва, якое доўжылася да 1840 года. Па характары Педру быў чалавекам рахманым. Атрымаў цудоўную адукацыю (яго першым апекуном быў вялікі бразільскі дыпламат, навуковец, філосаф і паэт Жазэ Баніфасіу ды Андрада-і-Сілва).

У 1843 ён ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай, прынцэсай Абедзвюх Сіцылій (18221889), дачкой Францыска I. У іх нарадзіліся дзве дочкі і два сыны:

Працяглае кіраванне Педру II суправаджалася чарадой бязлітасных і вельмі цяжкіх войнаў. Асабліва цяжкай апынулася Парагвайская вайна, распачалая ў 1865 годзе. У той жа час і сам імператар, і ўсе яго падданыя востра адчулі адсталасць і слабасць Бразіліі. Бразільскай арміі бракавала грошай, зброі, амуніцыі, амаль усё свабоднае насельніцтва было заклікана ў армію. Для ўсіх перадавых людзей стала відавочна, што рабства цалкам зжыло сябе.

Палац Кінта-да-Боа-Віста, у якім жыў імператар Педру.
Карона Бразільскай Імперыі, якой быў каранаваны Педру.

Самаму Педру, чалавеку ліберальных поглядаў і добраму ад прыроды, верагодна, было сорамна таму, што ў яго дзяржаве ўсё яшчэ ідзе гандаль людзьмі. Ён падтрамліваў ідэі абаліцыянізму, але асцерагаўся радыкальнымі мерамі настроіць супраць сябе рабаўладальнікаў. Тым часам, у асяроддзі афіцэраў-рэспубліканцаў склалася змова з мэтай усталявання ў Бразіліі рэспублікі і ліквідацыі рабства.

Падпісанне закона аб адмене рабства. Паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1888 годзе ў адсутнасць імператара, які знаходзіўся на лячэнні ў Еўропе, яго дачка-рэгентка падпісала закон аб адмене рабства. Але гэта ўжо не выратавала манархію. 15 лістапада 1889 года рэспубліканцы пачалі паўстанне ў Рыа-дэ-Жанэйра і абвясцілі пра звяржэнне Педру. У гэтай рэвалюцыі ўдзельнічала вельмі невялікая група людзей, аднак яны дзейнічалі вельмі рашуча. 16 лістапада Педру II адрокся ад прастола, а на іншы дзень адплыў у Партугалію.

5 снежня 1891 года Педру сканаў у Парыжы. У 1939 годзе рэшткі імператара і яго жонкі былі перапахаваны ў Бразіліі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Імператар з'яўляўся Вялікім магістрам бразільскіх ордэнаў:

Быў узнагароджаны вялікай колькасцю ўзнагарод розных краін:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119446383 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Don Pedro d' Alcantara // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Itaú Cultural Dom Pedro II // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Dom Pedro II de Bragança, Emperor of Brazil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. http://www.accademicidellacrusca.org/scheda?IDN=2180
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Barman, Roderick J. Citizen Emperor: Pedro II and the Making of Brazil, 1825—1891. Stanford: Stanford University Press, 1999, p. 11. ISBN 0-8047-3510-7 (англ.) 
  8. 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 8,17 8,18 8,19 8,20 Sauer, Arthur. Almanak Administrativo, Mercantil e Industrial (Almanaque Laemmert). Rio de Janeiro: Laemmert & C., 1889, p. 41 (парт.) 
  9. Begent, Peter J.; Hubert Chesshyre; eds. The Most Noble Order of the Garter: 650 Years. London: Spink & Son Ltd., 1999, p. 212 ISBN 1-902040-20-1 (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]