Карона (тэлесерыял)
Карона (англ.: The Crown) — гістарычны драматычны тэлесерыял, які выходзіў на Netflix і быў прысвечаны праўленню брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Першы сезон пачынаецца з вяселля прынцэсы Лізаветы і прынца-кансорта Філіпа ў 1947 годзе і канчаецца скасаваннем заручын яе сястры прынцэсы Маргарэт з Пітэрам Таўнсэндам у 1955 годзе. Другі сезон ахоплівае перыяд ад Суэцкага крызісу ў кастрычніку 1956 года да адстаўкі прэм’ер-міністра Гаральда Мак-Мілана ў кастрычніку 1963 года і нараджэння прынца Эдварда ў сакавіку 1964 года. Трэці сезон ахоплівае перыяд паміж 1964 і 1977 гадамі, уключаючы два тэрміны прэм’ерства Гаральда Вільсана і Эдварда Хіта, а таксама паказвае Камілу Шанд. Чацвёрты сезон ўключае кіраванне прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і паказвае лэдзі Дзіяну Спенсер. Пяты і шосты сезоны ахопліваюць праўленне каралевы ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў.
Кожныя два сезоны адбываецца замена акцёраў. Клэр Фой выконвае ролю каралевы ў першых двух сезонах, разам з Мэтам Смітам у ролі прынца Філіпа і Ванесай Кірбі ў ролі прынцэсы Маргарэт. У трэцім і чацвёртым сезонах Алівія Колман выконвае ролю каралевы, Тобайас Мензіс — прынца Філіпа, а Хелена Бонэм Картэр — прынцэсы Маргарэт. У пятым і шостым сезонах іх ролі выконваюць Імельда Стонтан, Джонатан Прайс і Леслі Мэнвіл адпаведна. Здымка серыяла праходзіць на студыі Элстры ў Борхэмвудзе, Хэртфардшыры, а таксама па ўсёй Вялікабрытаніі і за яе межамі.
Першы сезон быў выпушчаны на Netflix 4 лістапада 2016 года, другі — 8 снежня 2017 года, трэці — 17 лістапада 2019 года, чацвёрты — 15 лістапада 2020 года. Пяты сезон выйшаў ў 2022 годзе, шосты – ў 2023 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]«Карона» атрымала высокія ацэнкі крытыкаў за акцёрскую ігру, рэжысуру, сцэнарый, працу аператараў і дакладнае гістарычнае адлюстраванне эпохі праўлення каралевы Лізаветы ІІ. Серыял заваяваў мноства ўзнагарод. На 23-й цырымоніі Гільдыі кінаакцёраў ЗША выканаўца ролі каралевы Клэр Фой атрымала прэмію за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле, а выканаўца ролі Уінстана Чэрчыля Джон Літгау — узнагароды за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле. У агульнай складанасці серыял зарабіў 39 намінацый на прайм-таймавую прэмію «Эмі» (у тым ліку тройчы вылучаўся як найлепшы драматычны серыял) і выйграў 10 з іх.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.thepioneerwoman.com/news-entertainment/a44650977/the-crown-season-6-cast-news-date-spoilers/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.townandcountrymag.com/leisure/arts-and-culture/a39187918/olivia-williams-camilla-the-crown-seasons-5-6/
- ↑ (unspecified title) Праверана 29 чэрвеня 2018.
- ↑ https://twitter.com/TheCrownNetflix/status/1573724707802808324 Праверана 24 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt4786824/locations?ref_=tt_dt_dt
- Фільмы, знятыя ў Лондане
- Тэлесерыялы паводле алфавіта
- Тэлесерыялы ЗША
- Тэлесерыялы Вялікабрытаніі
- Драматычныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі
- Гістарычныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі
- Драматычныя тэлесерыялы ЗША
- Гістарычныя тэлесерыялы ЗША
- Тэлесерыялы 2016 года
- Тэлесерыялы на англійскай мове
- Арыгінальныя праграмы Netflix