Гаральд Мак-Мілан
Гаральд Макмілан (англ.: Harold Macmillan, 10 лютага 1894 года, Лондан — 29 снежня 1986 года) — брытанскі палітык-кансерватар, 65-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 1957 па 1963 год, з 1984 года 1-ы граф Стоктанскі (англ.: 1st Earl of Stockton).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. Палітычную дзейнасць пачаў у 1924 годзе як дэпутат палаты абшчын брытанскага парламента. У 1940—1945 гг. займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 года на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т.л. міністр абароны (1954—1955), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—1957). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі ў 1957—1963 гг. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), іншым краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963.
Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1981)[7].
Уладальнік аднайменнага выдавецтва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Harold Macmillan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Maurice Harold Macmillan, 1st Earl of Stockton // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harold Macmillan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ British Academy | The Fellowship — Fellows Archive
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Кіраўнікі ваеннага ведамства Вялікабрытаніі
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Чэлсі
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Сусексе
- Пахаваныя ў Англіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выхаванцы Баліял-каледжа
- Выпускнікі Ітана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Дваране Вялікабрытаніі
- Ганаровыя члены Брытанскай акадэміі
- Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
- Графы пэрства Злучанага каралеўства