Касцёл Маці Божай Фацімскай (Дуброўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Фацімскай
54°34′07″ пн. ш. 30°41′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 красавіка 2001 года падчас візітацыі аршанскай парафіі Св. Юзафа біскуп Уладзіслаў Блін прапанаваў айцу Яраславу Гыбзу арганізаваць парафію ў Дуброўне, што і адбылося 1 ліпеня 2001 года.

10 жніўня 2001 года парафія была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі, а ў Дуброўну праз шмат гадоў зноў вярнуліся браты бернардыны — айцец Сабін Яцак Тлок і Адам Наталіс Фалькус.

Гарадскія ўлады адмовіліся аддаць католікам былы бернардынскі кляштар, занядбаны за савецкімі часамі. Пад капліцу была набыта звычайная жылая хата. 22 студзеня 2004 года адбылася перарэгістрацыя парафіі.

Нейкі час парафіяй апекаваўся айцец Чэслаў Курэчка, затым дыяцэзіяльныя святары — у 2004—2006 гадах ксёндз Міхаіл Татарэнка, у 2006—2007 гадах ксёндз Андрэй Таўрук, у 2007—2010 гадах ксёндз Андрэй Драгун. З 2010 года тут служыць ксёндз Уладзімір Шымковіч.

24 верасня 2006 года біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў пляц пад будаўніцтва касцёла. У 2007 года быў закладзены фундамент і распачалося будаўніцтва касцёла.

26 красавіка 2016 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне муроў касцёла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]