Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
Касцёл Святога Юзафа Абручніка | |
54°30′19″ пн. ш. 30°24′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Орша |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Будаўніцтва | 1780—1808 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Касцёл Святога Юзафа (Язэпа) Абручніка і кляштар дамініканцаў — каталіцкі храм Оршы. Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Vor%C5%A1a%2C_Zaar%C5%A1y%C5%84nie%2C_Daminikanski-Franci%C5%A1kanski._%D0%92%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%B0%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281901-18%29_%282%29.jpg/220px-Vor%C5%A1a%2C_Zaar%C5%A1y%C5%84nie%2C_Daminikanski-Franci%C5%A1kanski._%D0%92%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%B0%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281901-18%29_%282%29.jpg)
Фундаваны ў 1649 г. князем Геранімам Друцкім-Сакалінскім, які асадзіў у горадзе манахаў-дамініканцаў і пабудаваў для іх драўляны касцёл; ахвяраваў кляштару фальварак Воскава. Існуючы мураваны касцёл пабудаваны ў 1780–1808(19) гг. Кляштар дзейнічаў да 1845 г., пры ім меўся шпіталь на 10 ложкаў.
У 1937 г. касцёл зачынены, прыстасаваны пад гарадскі Дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гг. будынак касцёла рэканструяваны пад Дом культуры. Кляштарны корпус не захаваўся. У 1989 г. касцёл перададзены вернікам, адрэстаўрыраваны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трохнефавая 2-вежавая (вежы разабраны ў 1870) базіліка. Фасад быў падзелены на 3 часткі, размежаваныя глыбокімі прамавугольнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны прамавугольным 2-ярусным атыкам, раней меў трохвугольны франтон, які пераходзіў да плоскасці фасада бакавымі акруглымі прасценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарна. Першапачаткова пластыку фасада ўзбагачалі вуглавыя калоны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы. У інтэр'еры храма меліся партрэты фундатара кляштара Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 275.
- Касцёл дамініканцаў // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 461.
- Аршанскі кляштар дамініканцаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша) на Вікісховішчы |
---|