Перайсці да зместу

Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Будаўніцтва 20122018 гады
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм Оршы. Знаходзіцца на вуліцы Магілёўская, 81.

Парафі арганізавана ў 2001 годзе дзякуючы намаганням Уладзіслава Бліна, аддзелена ад парафіі св. Юзафа. У 2008 годзе вернікам разам з іх тагачасным душпастырам кс. Здзіславам Петрашэўскім удалося пабудаваць часовую капліцу. У 2012 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла.

28 чэрвеня 2014 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў і ўмураваў вуглавы камень касцёла.

9 чэрвеня 2018 года касцёл быў асвячаны. Дэдыкацыю святыні здзейсніў Мінска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пры ўдзеле Віцебскага біскупа Алега Буткевіча. На заканчэнне ўрачыстасці асвячэння перад удзельнікамі выступіў Андрусь Такінданг і гурт «Рэха»[1].

  • кс. Здзіслаў Петрашэўскі (?-2009)
  • кс. Валерый Орсік (2009-?)

Зноскі