Уладзіслаў Блін
Уладзіслаў Блін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Władysław Blin | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Пераемнік | Алег Буткевіч | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
31 мая 1954 (70 гадоў) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 25 мая 1980 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 20 лістапада 1999 | ||||||
![]() |
Уладзіслаў Блін (31 мая 1954) — каталіцкі біскуп-эмерыт Віцебскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ва Улацлаўку і 25 мая 1980 года атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
Высвячаны на святара 25 мая 1980 года. У 1989 годзе вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам кафедральнага сабора ў Магілёве, дзе ў 1992 годзе заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа». У 1998 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. 13 кастрычніка 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў Уладзіслава Бліна біскупам навастворанай Віцебскай дыяцэзіі. 20 лістапада таго ж года Уладзіслаў Блін быў пасвечаны на біскупа.
14 чэрвеня 2006 года абраны Намеснікам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Старшыня Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
25 лютага 2013 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з кіравання Віцебскай дыяцэзіяй.