Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вялікая Рагозніца)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
53°16′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Дата пабудовы | 1926 год |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Самастойная парафія ў Вялікай Рагозніцы была заснавана ў 1922 годзе. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 годзе. (аб чым сведчыць дата на камені над уваходам) на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі Оскара Мейштовіча і яго жонкі Флоры. У 1929 святыню пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы кансэкраваў віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян дасягала 4500 чалавек, і такім чынам гэта была самая вялікая парафія Мастоўшчыны. Узгадваецца таксама цагляная капліца, што некалі стаяла ў лесе на поўнач ад мясцовай сядзібы (мураваны комплекс у стылі класіцызму захаваўся), але сёння ад яе амаль няма следу. Па словах жыхароў, капліца была амаль зруйнавана яшчэ да вайны.
У савецкі час касцёл не зачынялі, але і сталага пробашча ў парафіі не было. Афіцыйна таксама была анулявана рэгістрацыя парафіі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл пабудаваны з бутавага каменю ў стылі міжваеннага канструктывізму. Святыня прамавугольная ў плане з такой жа апсідай, арыентаванай на ўсход. З паўднёвага боку да апсіды дабудавана адзіная сакрысція. Справа ад галоўнага фасада прыбудавана магутная чацверыковая вежа-званіца пад высокім шатровым купалам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A0%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B7%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%2804%29.jpg/220px-%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A0%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B7%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%2804%29.jpg)
Залавы інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю з паркетных шчытоў, у ім 3 драўляныя алтары, зробленыя ў 1998 годзе ў стылі неабарока. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай у акружэнні фігур Св. Войцеха (злева) і Св. Казіміра (па-за алтаром на сцяне змешчаны вялікі абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі міжваеннага часу са старога алтара). Левы бакавы алтар — алтар Св. Францішка з Асізі, правы — Божай Міласэрнасці. Над нартэксам змешчаны арганныя хоры з усталяваным там неабарочным арганам.
Касцёльны ўчастак абнесены бутавай агароджай на цагляных і атынкаваных пабеленых слупах у стылі канструктывізму. У выглядзе чатырох слупоў вырашана таксама і ўваходная брама.
Святары[1]
[правіць | правіць зыходнік]- 1924—1931 — Уладзіслаў Бярнацкі
- 1931—1933 — Мар’ян Феліксавіч Вандалоўскі
- 1936—1939 — Ян Пятровіч Мяноўскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 510. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.