Ян Пятровіч Мяноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Пятровіч Мяноўскі
Адукацыя
Нараджэнне 2 ліпеня 1904(1904-07-02)
Смерць 24 красавіка 1992(1992-04-24) (87 гадоў)

Ян Пятровіч Мяноўскі (2 ліпеня 1904, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 24 красавіка 1992) — каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З польскай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Прыняў сакрамэнт святарства 21 красавіка 1929.

Прызначаны вікарыем парафіі св. Міхаіла Арханёла ў мястэчка Ашмяны аднайменнага дэканата. З 24 чэрвеня 1931 вікарый фарнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Беластоку, праз год у парафіі Божага Провіду ў вёсцы Кузніца (цяпер Польшча).

З 1933 у касцёле Маці Божай Вастрабрамскай у в. Язна. З 24 красавіка 1936 пробашч парафіі НПМ Каралевы Польшчы ў в. Вялікая Рагозніца Ваўкавыскага дэканата. 28 красавіка 1939 года прызначаны капеланам рэзерву польскага войска ў званні капітана. Мабілізаваны ў жніўні 1939 як капелан пяхотнага палка, але па дарозе з Брэста ў Львоў застаўся пад нямецкай акупацыяй.

З мая 1947 пасля арышту А. Банькоўскага меў пад апекаю парафію Божага Цела і св. Мучаніка Юрыя ў в. Крамяніца Ваўкавыскага дэканата, касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у мястэчку Зэльва, парафію Унебаўзяцця НПМ у в. Дзярэчын Слонімскага дэканата.

Арыштаваны НКУС 20 жніўня 1947 года. Асуджаны 10 кастрычніка 1947 года да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны праз Оршу, Смаленск, Маскву, Котлас у Інцінскі лагер МДБ Комі АССР. У 1950 годзе пераведзены ў Краснаярскі лагер МДБ.

Вызвалены 25 снежня 1954 года. Вярнуўся ў Вялікую Рагозніцу. Акрамя служэння ў сваёй парафіі выязджаў у Крамяніцу, Струбніцы, Пескі, Масты і інш. Не атрымаўшы дазволу на душпастырскую дзейнасць у Беларусі, Мяноўскі спрабаваў уладкавацца на Украіне, але беспаспяхова. У 1958 годзе выехаў у Польшчу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]