Касцёл Раства Багародзіцы (Столін)
| Касцёл | |
| Касцёл Раства Багародзіцы | |
|---|---|
| Касцёл Раства Багародзіцы | |
| 51°53′00″ пн. ш. 26°51′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Столін |
| Канфесія | Каталіцызм, праваслаўе |
| Епархія | Пінскі дэканат |
| Архітэктурны стыль | Класіцызм, Псеўдарускі стыль |
| Заснавальнік | Каетан Каранеўскі |
| Дата заснавання | 1811 |
| Дата пабудовы | 1811 год |
| Статус | Не існуе |
Касцёл Раства Багародзіцы — каталіцкі храм у горадзе Столін, збудаваны ў стылі класіцызм у пачатку XIX ст.
Першы вядомы столінскі касцёл быў збудаваны з цэглы ў 1811 годзе на грошы Каетана Каранеўскага. У 1852 годзе храм пераасвечаны пад праваслаўную царкву, акрамя гэтага яго перабудавалі ў псеўдарускім стылі. У 1923 годзе польскія ўлады вярнулі храм каталікам і ён быў зноў асвечаны пінскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім.
Да гэтай парафіі адносілася прыпісная капліца, што знаходзілася ў палацы Радзівілаў «Манькавічы». Могілкі, што таксама адносіліся да касцёла, па стане на 2016 год закінутыя і амаль цалкам знішчаныя вандаламі.
У пасляваенны час храм узарваны бальшавікамі.
У 2007 годзе, падчас пракладкі вадаправоду, на месцы былога касцёла знойдзена некалькі дзесяткаў камянёў са старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Выгляд касцёла да перабудовы
-
Экстэр'ер касцёла Раства Багародзіцы (1936), Столін
-
Інтэр'ер касцёла Раства Багародзіцы ў 1929 г., Столін
-
Камяні з-пад алтарнай часткі касцёла
