Касцёл Святога Казіміра (Першамайскі)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Казіміра | |
---|---|
53°53′43″ пн. ш. 25°24′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Першамайскі |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Лідскі дэканат |
Першае згадванне | 2002 |
Будаўніцтва | 2002—2004 гады |
Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовая парафія заснавана 20 верасня 2001 года. Касцёл пачаў будавацца ў красавіку 2002 года. 4 сакавіка 2004 года касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра. Праект святыні быў распрацаваны ў арцыбіскупскім праектна-будаўнічым бюро ў Баранавічах, а рэалізаваны з дапамогай нямецкага каталіцкага фонду «Рэнавабіс».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл — гэта аднавежавы цагляны і атынкаваны храм, пабудаваны ў сучаснай трактоўцы неаготыкі. Святыня прамавугольная ў плане, безапсідная, прэсбітэрый фланкаваны дзвюма фігурнымі ў плане сакрыстыямі, злучанымі па-за алтаром праз катэхетычны клас. Аб’ём перакрыты адзіным двухсхільным металачарапічным дахам з вальмам над алтарнай часткай. Галоўны ўваход пазначаны чацверыковай вежай-званіцай пад двухсхільным дахам.
Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай столлю, на алтарнай сцяне над табернаклем змешчаны тытульны абраз св. Казіміра ў атачэнні абразоў Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны (злева) і Божай Міласэрнасці (справа)[1].